Першыя чыгункі былі пабудаваны ў Алжыры ў 1862 годзе[1]
Чыгункі кіруюцца нацыянальным аператарам SNTF (фр.: Societé Nationale des Transports Ferrovaires) існуючым з 1962 года[1].
У чыгуначным шляху выкарыстоўваюцца сталёвыя, драўляныя і жалезабетонныя шпалы, маса аднаго пагоннага метра рэйкі ў шляху 45 кг і 54 кг[1].
Даўжыня сеткі чыгунак Алжыра 3973 км, з іх электрыфікаваны 283 км[2]. Шырыня каляіны 1435 мм (2888 км) і 1055 мм (1085 км). У лакаматыўным парку цеплавозы і электравозы.
Асноўныя грузы дарогі: жалезная руда, фасфаты, вугаль[1].
Каля 20 % замежнагандлёвых перавозак ажыццяўляецца чыгуначным транспартам[2].
Сетка чыгунак Алжыра звязана з чыгункамі Туніса.