wd wp Пошук:

Чулымцы

Чулымцы - цюркскі народ, які пражывае ў Расіі. Колькасць 656 чал (2002). Назва паходзіць ад ракі Чулым (прыток Обі), на якой, у яе сярэднім і ніжнім цячэнні яны пражываюць. Былі хрышчоныя ў праваслаўі, захоўваюцца некаторыя традыцыі шаманізма. Асноўны занятак — земляробства і жывёлагадоўля.

Чулымцы склаліся ў XVII—XVIII стагоддзях, як вынік змешвання цюркскіх груп, якія перамясціліся на ўсход пасля падзення Сібірскага ханства, часткова целяутаў і енісейскіх кыргызаў з дробнымі групамі сялькупаў і кетаў. Пасля ў вялікай ступені асіміляваліся хакасами і рускімі.

Вялікая частка чулымцаў жыве зараз у Цегульдэцкім раёне Томскай вобласці і ў Цюхцецкім раёне Краснаярскага краю (сёлы Пчальніковае і Чындат).

Чулымский мова прыналежыць да уйгурскай групе цюркскай галіны алтайскай моўнай сям’і. У Цегульдецкім раёне карэннае насельніцтва гаварыла на сярэднечулымскім дыялекце, у якім вылучалася две галіны — тутальская і мелетская. Чулымская мова бяспісьменная, у школах ніколі не выкладалася.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народы Азіі
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Народы Сібіры
Катэгорыя·Народы Расіі