Чонбуры[3] (тайск. ชลบุรี) — горад у Тайландзе, сталіца аднайменнай правінцыі. Размешчаны прыкладна за 100 км на ўсход ад Бангкока, на беразе Сіямскага заліва. Сучасны гандлёва-транспартны цэнтр. Добра развіта цукровая прамысловасць. Каля Чонбуры здабываецца марганцавая руда.
Статус горада (thesaban mueang) з 1935 года.