wd wp Пошук:

Чарнаводка

Чарнаводка, Альхоўка, Вабіч, Левы Вабічрака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Вабіч.

Даўжыня ракі 14 км[1]. Плошча вадазбору 83 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца за 0,8 км на поўнач ад вёскі Палыкавічы, вусце каля вёскі Ступляны. У вярхоўі працякае праз возера Безыменнае. Рэчышча на працягу 8,6 км (ад вёскі Рамшына да вусця) каналізаванае. Паўночней вёскі Бабчына на рацэ створана сажалка. Асноўны прытокЧорны ручай (леваруч). Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Басейн Друці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Шклоўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта