wd wp Пошук:

Чарлз Дэмут

Чарлз Дэмут (англ.: Charles Demuth; 8 лістапада 1883, Ланкастэр — 23 кастрычніка 1935, Ланкастэр) — амерыканскі мастак, прадстаўнік прэцызіянісцкага кірунку ў жывапісе ЗША.

Жыццё і творчасць

Чарлз Дэмут нарадзіўся ў сям’і, якая трымала тытунёвы гандаль. Вывучаў жывапіс і малюнак у пенсільванскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Філадэльфіі, дзе яго настаўнікам быў Томас Аншуц. Падчас вучобы там пазнаёміўся з будучым паэтам Уільямам Карласам Уільямсам, з якім знаходзіўся ў блізкіх адносінах да самай сваёй смерці. Пазней Ч.Дэмут працягвае сваё навучанне ў Парыжы, у акадэміі Каларосі і ў акадэміі Жуліяна. У Парыжы ён сябраваў з мастаком Марсдэнам Хартлі, які здолеў звесці Ч.Дэмута з вядомым амерыканскім галерыстам Алфрэдам Стыгліцам. Мастак таксама ўваходзіць у кола пастаянных гасцей салона мецэнаткі Гертруды Стайн. Пасля вяртання ў ЗША, у 1926 годзе менавіта ў нью-ёркскай галерэі А.Стыгліца Intimate Gallery прайшла першая персанальная выстаўка мастака. Ч.Дэмут часта наведвае Нью-Ёрк, дзе бавіць час на сустрэчах гамасексуалістаў (у прыватнасці, у Лафаецкіх лазнях), аднак жыве ў доме сваіх бацькоў у Ланкастэры. Быў на працягу доўгага часу цяжка хворы; мастак пакутаваў ад пашкоджання сцягна і цяжкай формы дыябету.

Ч.Дэмут быў стваральнікам шэрагу выдатных палотнаў амерыканскага жывапісу XX стагоддзя.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Charles Demuth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 https://rkd.nl/explore/artists/21913
  4. Find a Grave — 1995.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. https://www.metmuseum.org/toah/hd/prec/hd_prec.htm
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэцызіянізм
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Пенсільваніі