Чаплынскі раён[1] (укр.: Чаплинський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Херсонскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чаплынка[1] (укр.: Чаплинка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 35454 чалавекі, плошча — 1700 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 18 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 6 пасёлкаў сельскага тыпу і 33 сяла.