wd wp Пошук:

Чамбешы

Чамбешы (англ.: Chambeshi) — рака ў Замбіі. Выток знаходзіцца ў гарах на паўночным усходзе Замбіі, недалёка ад возера Танганьіка, на вышыні 1760 м над узроўнем мора. Цячэ ў паўднёвым кірунку, праз 480 км упадае ў рака Луапула.

У канцы сезону дажджоў у маі рака прыносіць вялікія водныя масы, якія папаўняюць балоты і затапляюць шырокую пойму на паўднёвым усходзе, падтрымліваючы экасістэму балотаў Бангвеулу. Затым вада з балот выцякае праз раку Луапула.

На працягу больш 100 км працякаючы на ўсход ад правінцыі Касама, Чамбешы складаецца з лабірынта каналаў у балотах шырынёй каля 2 км. Пойма ракі дасягае 25 км у шырыню. Яшчэ ніжэй, дзе раку перасякаюць масты аўтатрасы Касама — Мпіка і чыгуначнай лініі Тазара, шырыня пастаяннага канала складае каля 100 м (да 400 м пры паводцы).

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Замбіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі