wd wp Пошук:

Чалука

Фота 1962 г.

Чалука (англ.: Chaluka) — помнік археалогіі на месцы неалітычнай стаянкі на востраве Умнак (Аляска, ЗША).

Чалука ўяўляе сабою пагорак 61 м у вышыню і 213 м у шырыню на паўднёвым захадзе Умнака на месцы, дзе з перыяда 4000 гадоў таму і да XII ст. бесперапынна існавала алеуцкае паселішча. Помнік быў адкрыты ў 1908 г., аднак упершыню даследаваны экспедыцыяй Смітсанаўскага інстытута толькі ў 1938 г. Знутры пагорка археолагамі выяўлены значны культурны пласт, які ўтрымоўваў рэшткі людзей, жывёл, марскіх ракавін, прылад працы і палявання. Усяго было знойдзена каля 4000 тысяч артэфактаў.

Чалука з’яўляецца сведчаннем старажытнасці алеуцкай культуры, выдатнай адаптацыі гэтага народа да мясцовых экалагічных умоў. Непадалёк знаходзіцца паселішча Ніколькі, дзе і ў нашы дні жывуць алеуты.

У 1962 г. Чалука была афіцыйна прызнана важным гістарычным аб’ектам ЗША.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў ЗША
Катэгорыя·Гісторыя Аляскі
Катэгорыя·Неаліт