wd wp Пошук:

Чавін-дэ-Уантар

Чаві́н-дэ-Уантар (ісп.: Chavín de Huantar) — помнік археалогіі ў Перу, цэнтр старажытнай Чавінскай цывілізацыі. Уключаны ў 1985 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Плошча — 14,79 га.

Гісторыя

Чавін-дэ-Уантар знаходзіцца ў 272 км на поўнач ад Лімы ў горнай даліне на вышыні 3150 м над узроўнем акіяну. Уяўляе сабою рэшткі сакральнага цэнтра з некалькімі храмамі і 2 буйнымі пляцамі. Галоўны храм мае пірамідальную форму з пляскатай вяршыняй. Мяркуецца, што ён быў пабудаваны паміж 1200 г. да н. э. і 750 г. да н. э. і выкарыстоўваўся па прызначэнню да 500 г. да н. э. — 400 г. да н. э.

Рэшткі галоўнага храма вылучаліся ў XVI ст., калі былі ўпершыню апісаны іспанцамі. У канцы XIX ст. яны вывучаліся італьянскімі і нямецкімі даследчыкамі. У 1919 г. раскопкамі Чавін-дэ-Уантар займаўся перуанскі антраполаг Хуліа Сесар Тэльё[es]. Ён увёў паняцце «культура Чавін» і палічыў яе пачаткам усіх Андскіх цывілізацый. Вывучэнне археалагічнага помніка працягваецца да нашых дзён.

Захаванне

Хаця ў 1985 г. Чавін-дэ-Уантар быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, тут амаль не праводзіліся мерапрыемствы па кансервацыі археалагічных аб’ектаў. У 1998 г. Нацыянальны інстытут культуры Перу[es] звярнуўся за экстранай дапамогай для стабілізацыі і абароны гэтага месца. Для перанакіравання турыстычнага і іншага транспарту была пабудавана новая пад’язная дарога. Пры гэтым Стэнфардскі ўніверсітэт загадзя арганізаваў раскопкі, каб зберагчы любыя артэфакты, што маглі б быць пашкоджанымі ў выніку будаўніцтва. Фонд сусветнай спадчыны[en] завяршыў інвентарызацыю, ачысьціў і захаваў усю калекцыю артэфактаў, што раней захоўваліся ў розных сховішчах і будынках для інструментаў. Для захавання помніка археалогіі былі прыцягнуты мясцовыя жыхары, якія атрымалі спецыяльныя веды на арганізаваных для іх курсах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Перу
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Перу