У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крошынскі. Цімафей Піліпавіч Крошынскі (? — каля 1543) — акольнічы смаленскі[1].
Паходзіў з княжацкага роду Крошынскіх герба «Ліхтар». Другі сын Піліпа Крошынскага[1].
У 1514 годзе атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў пажыццёвае валоданне Раканцішкі ў Жамойці, якія пазней разам з іншымі жамойцкімі маёнткамі сталі асноўнымі ўладаннямі яго нашчадкаў[1].
Меў сына Івана Цімафеевіча Крошынскага (? — каля 1570), намесніка ўпіцкага, браслаўскага[1].