wd wp Пошук:

Цімафей Емяльянавіч Салтановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салтановіч. Цімафей Емяльянавіч Салтановіч (10 лютага 1912, в. Асінаўка — 13 студзеня 1976) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у пятнаццацігадовым узросце: працаваў пастухом ў калгасе «Бальшавік». У 1933 годзе абраны старшынёй гэтага калгаса. У 1937—1941 гадах быў старшынёй выканкама Веравойшанскага і Машкаўскага сельсаветаў Аршанскага раёна.

У Вялікую айчынную вайну ваяваў на фронце ў радах дзеючай арміі. Быў камандзірам узвода, палітруком роты, камандзірам роты. У ходзе баявых дзеянняў атрымаў два цяжкія раненні.

Пасля вайны звольнены з ваеннай службы, працаваў загадчыкам аддзела райкама партыі. У 1946—1950 гадах старшыня выканкама Пішчалаўскага сельсавета Аршанскага раёна. У 1950—1975 гадах старшыня калгаса імя Кірава Аршанскага раёна.

За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1966 годзе ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1971 гг.

Узнашароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»