wd wp Пошук:

Цячэнне Ірмінгера

Плынь Ірмінгера на карце

Цячэнне Ірмінгера — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна непадалёк ад Ісландыі. Заходняе адгалінаванне Паўночна-Атлантычнага цячэння. З’яўляецца кампанентам Паўночна-Атлантычнага субпалярнага кола і перамяшчае адносна цёплыя воды на поўнач, дзе яны перамешваюцца з водамі адносна халоднага Усходне-Грэнландскага цячэння.

Скорасць 0,2-0,5 км/гадз. Тэмпература вады каля 5 °С зімой, 10-12 °С летам. Салёнасць 34,8-35 %.

Названа прозвішчам дацкага мараплаўца Карла Людвіга Хрысціяна Ірмінгера (1802-1888), які абазначыў і апісаў яго ў 1853-1854 гадах.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Цячэнні Атлантычнага акіяна