wd wp Пошук:

Усходне-Грэнландскае цячэнне

Усходне-Грэнландскае цячэнне

Усходне-Грэнландскае цячэнне - халоднае паверхневае цячэнне Паўночнага Ледавітага акіяна, працяг цячэння, якое перасякае Арктычны басейн. Праходзіць з поўначы на поўдзень каля ўсходняга берага Грэнландыі. Шырыня 350-540 км.

Тэмпература вады каля берагоў Грэнландыі ніжэй за 0°С, на ўсходняй ускраіне летам да 2,4°С. Скорасць да 0,9 км/гадз. Салёнасць 32-33‰. Круглы год нясе льды Арктычнага басейна, у летнія месяцы - айсбергі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Грэнландыі
Катэгорыя·Цячэнні Паўночнага Ледавітага акіяна