wd wp Пошук:

Цюхінічы

Цюхі́нічы[1] (трансліт.: Ciuchiničy, руск.: Тюхиничи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 8 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны.

Насельніцтва

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска і цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 133 сялянскія душы. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады. У 1897 годзе працавалі млын, школа граматы, хлебазапасны магазін, кузня і карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Цюхініцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 11 вяскоўцаў. 8 верасня 1959 года Цюхініцкі сельсавет ліквідаваны, яго тэрыторыя тэрыторыя далучана да Матыкальскага савета.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “«Заходні».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Матыкальскі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Брэсцкага раёна