wd wp Пошук:

Цэзар Клейн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клейн.

Цэзар Клейн (14 верасня 1876 — 13 сакавіка 1954) — нямецкі мастак-экспрэсіяніст і дызайнер.

Нарадзіўся ў Гамбургу. Калі яму было семнаццаць, бацькі настойвалі на тым, каб ён пайшоў вучнем рамеснага маляра. Пазней вучыўся ў Гамбургскай школе прыкладных мастацтваў, Дзюсельдорфскай мастацкай акадэміі і Каралеўскім музеі прыкладнога мастацтва ў Берліне. У 1910 годзе ён быў адным з 27 мастакоў, адхіленых ад Берлінскага сецэсіёна, якія ў адказ стварылі новы сецэсіён. Клейн ствараў літаграфіі і ксілаграфіі, вітражы і мазаіку, а таксама фрэскі на сценах і столях.

У 1913 годзе ён аформіў інтэр’ер новага кінатэатра «Марморхаус» у Берліне.

У гады пасля Першай сусветнай вайны Клейн быў звязаны з Вальтэрам Гропіусам, але адмовіўся ад прапановы Гропіуса выкладчыцкай пасады ў Баўхаўсе. На працягу 1920-х гадоў і пазней Клейн прысвяціў вялікую частку сваёй працы праектаванню тэатральнай і кінапрадукцыі. Ён быў сцэнографам фільма Роберта Вінэ «Сапраўднае» 1920 года і пастаноўкі «Хінкемана» Эрнста Толера ў 1924 годзе.

Клейн быў уключаны ў знакамітую выставу дэгенератыўнага мастацтва, арганізаванай нацысцкім рэжымам у 1937 годзе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 César Klein
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118723456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта мастацтваў
Катэгорыя·Члены «Нямецкага Веркбунда»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Любеку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гамбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы