wd wp Пошук:

Малекулярныя сіты

Малекулярныя сіты — крышталічныя алюмасілікаты, якія маюць трохмерную структуру з тэтраэдраў аксіду крэмнію і аксіду алюмінію і характарызуюцца дакладным і аднастайным памерам пораў. Менавіта памер пор вызначае іх селектыўнасць у адносінах да прапускаемых і затрымоўваных малекул. У залежнасці ад гэтай характарыстыкі змяняецца і галіна выкарыстання тых ці іншых малекулярных сітаў. Сітавіны ў малекулярных сітах досыць вялікія, каб прапускаць невялікія малекулы, але ў той жа час яны затрымоўваюць буйнейшыя малекулы, што вызначыла іх выкарыстанне ў якасці асушальнікаў і адсарбентаў.

Гл. таксама

Цэаліты

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адсарбенты
Катэгорыя·Газавыя тэхналогіі