wd wp Пошук:

Цысі

Цысі (кіт.: 慈禧皇太后) (29 лістапада 1835 — 15 лістапада 1908, Пекін) — маньчжурская імператрыца, якая цягам 47 гадоў (з 1861 па 1908) дэ-факта кіравала Кітаем.

Біяграфія

Будучая імператрыца нарадзілася ў 1835 годзе ў сям’і, якая належала да слыннага маньчжурскага роду. Яе ўзыходжанне да вяршынь улады пачалося ў 1853 годзе, калі яна стала адной са шматлікіх жонак імператара Сяньфэна. Праз тры гады яна ўжо была адной з галоўных фігур пры двары, бо нарадзіла бяздзетнаму да таго часу манарху спадкаемца. Уплыў Цысі на слабога і хворага імператара набыў такую моц, што многія дзяржаўныя справы вырашаліся толькі праз яе. Яна прымала даклады чыноўнікаў, падпісвала паперы і нават выказвала свае меркаванні на афіцыйных прыёмах, што было нечуванай справай для тагачаснага Кітая. Калі ў 1861 годзе Сяньфэн памёр, спрактыкаваная ў вядзенні інтрыг Цысі здолела адсунуць на другі план сваіх супернікаў і стаць усемагутнай кіраўніцай Кітая пры малалетнім імператары. Імператрыца цягам амаль паўстагоддзя заставалася самым уплывовым чалавекам у краіне, тым часам як на троне паспелі змяніць адзін аднаго яе сын Тунчжы (18611873) і пляменнік Гуансюй (18751908), абодва прадстаўнікі дынастыі Цын.

Зноскі

  1. 1 2 Ci Xi // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Cixi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Пекіне
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Кацярыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пекіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных