wd wp Пошук:

Цыстэрцыянскае абацтва ў Аліве

Цыстэрцыянскае абацтва ў Аліве (польск.: Opactwo Cystersów w Oliwie) — былы цыстэрцыянскі кляштар у Аліве (цяпер раён Гданьска), старэйшы каталіцкі манастыр Гданьскага Памор’я, які бесперапынна дзейнічаў з 1188 па 1831 год, а ў 14661772 гадах пастаянна стаяў на баку Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай у іх пастаянных спрэчках з Гданьскам. Кляштарныя будынкі неаднаразова пашкоджваліся язычнікамі-прусамі, брандэнбургцамі, тэўтонскімі рыцарамі, гусітамі, шведамі, расейцамі і самімі жыхарамі Гданьска з ліку пратэстантаў. У перыяд заняпаду абацтва ўвайшло ў склад Прускага каралеўства па выніках першага падзела Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У выніку прускай палітыкі ў 1831 годзе цыстэрцыянскі ордэн быў ліквідаваны.

Гл. таксама

  1. (unspecified title) Праверана 8 сакавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Гданьска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных