wd wp Пошук:

Цырта

«Трыумф Нэптуна і Амфітрыты» дэталь велізарнай рымскай мазаікі з Цірты (каля 315-325 н.э.)

Цірта (лац.: Cirta, па-фінікійску «горад») — сталіца Нумідзійскага царства (сёння тэрыторыя сучаснага Алжыра). У I — II стст. да н.э. Цірта, нягледзячы на тое, што падчас Пунічных войн была галоўным саюзнікам Рыма, неаднаразова падвяргалася нашэсцям Рымскай рэспублікі у перыяд праўлення Юлія Цэзара.

У пачатку IV ст. горад разбураны і быў адноўлены рымскім імператарам Канстанцінам I Вялікім пад новай назвай — Канстанціна.[1]

Насельніцтва горада было шматнацыянальным: нумідзійцы, карфагеняне (перамешчаны у выніку Другой і Трэцяй Пунічных войн), грэкі, рымляне і інш. Горад быў эканамічнай сталіцай афрыканскай тэрыторыі Рымскай імперыі. Рымскія купцы — эканамічная эліта рэгіёна — складалі важны сегмент насельніцтва горада, так як яны трымалі яго ў сферу рымскага ўплыву не займаючы ніякіх кіраўнічых пасад.

Горад быў таксама важным палітычным ваенным цэнтрам. Падчас Другой Пунічнай вайны, у 203 да н.э. ля сцен горада рымскі вайскаводзец Сцыпіён ушчэнт разбіў(руск.) бел. войска нумідзійскага цара Сіфакса(руск.) бел.. Напад нумідзійскага цара на рымскіх гандляроў у Цырце паслужыў падставай да развязвання Югурцінскай вайны.

Зноскі

  1. General View, Constantine, Algeria(нявызн.). World Digital Library (5 красавіка 1899). Праверана 25 верасня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гістарычныя краіны Афрыкі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гарады Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Алжыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай