Цеча (руск.: Те́ча) — рака ў Чалябінскай і Курганскай абласцях Расіі, правы прыток Ісеці. У XX стагоддзі падвяргалася інтэнсіўнаму радыеактыўнаму забруджванню. Бярэ пачатак з возера Ірцяш.
Па дадзеных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі адносіцца да Іртышскай басейнавай акругі, рачны басейн — Іртыш, рачны падбасейн — Табол. Даўжыня — 243 км, плошча вадазборнага басейна — 7600 км², падзенне ракі складае 145 м, сярэдні ўхіл 0,6 ‰. Расход вады за 27 км ад вусця — 6,7 м³/с.
Вадазборны басейн ракі Цечы знаходзіцца на ўсходнім схіле Сярэдняга і Паўднёвага Урала на Перадуральскім плато.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года. |