wd wp Пошук:

Церабаўля

Цераба́ўля — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 22 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1,7 км на поўдзень ад вёскі Кісялі, прыкладна за 1,2 км на паўночны захад ад аграгарадка Селішча.

Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,98 км. Плошча вадазбору 2,5 км².

Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—4 м. Возера акружана забалочанай поймай. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя, на паўночным захадзе забалочаныя. Ручаём злучаецца з возерам Верына.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці