wd wp Пошук:

Цар з Бярэсця

Цар з Бярэсця — шахматная фігурка цара (караля) XIIXIII стст., выяўленая ў 1973 годзе пры археалагічным даследаванні Берасцейскага гарадзішча пад кіраўніцтвам Пятра Лысенкі[1].

Апісанне

Фігурка з касці вышынёй 46 мм уяўляе сабой знатнага воіна з булавой ці нейкай іншай адзнакай княжацкай улады ў правай руцэ і са шчытом на левай[2][3]. Твар воіна акруглы, бровы сурова ссунутыя, строгі позірк пукатых вачэй, нос з невялікай гарбінкай, кароткія, апушчаныя долу, вусы і клінападобная бародка, маленькія адтапыраныя вушы, доўгія, прамыя па плечы, валасы. На галаве ў мужчыны — круглай формы пляскаты капялюш з высокім аколышам, на ўзор тых, што насілі ў Заходняй Еўропе ў XIII стагоддзі. Уся фігурка аздоблена шматлікімі цыркульнымі кружочкамі, што, несумненна, сведчыць пра яе шахматную прыналежнасць. Відавочна, што фігура праціўніка не мела такой аздобы, таму гэтую знаходку даследчык інтэрпрэтаваў як выяву караля[1].

На думку маскоўскай даследчыцы гісторыі гульняў Старажытнай Русі Алены Аляксандраўны Рыбінай шахматны кароль павінен мець свае атрыбуты: карону, меч, скіпетр. Да таго ж у каралеўскіх фігурках ніколі не рабілі шчыт, які быў атрыбутам драба — «пехацінца». Зыходзячы з гэтага фігурку, верагодна, можна атаясамліваць з ферзём або нават з пешкай, выкананай у традыцыях заходнееўрапейскага выяўленчага мастацтва[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Слуцкі цар на троне з квадрата
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  3. Пластыка Беларусi XII—XVIII стагоддзяў : [Дроб. пластыка. Скульптура, разьба, лепка. Мемар. пластыка: Альбом / Аўт. і склад. Н. Ф. Высоцкая; Фота Г. Л. Ліхтаровіча. — Мн. : Беларусь, 1983. — 230, [1] с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Брэста
Катэгорыя·Шахматныя фігуры Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі