wd wp Пошук:

Цаа Пэй

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цаа.

Цаа Пэй (другое імя — Цзы-хуань; 187, Пэйго, сучасная правінцыя Аньхой — 226) — кітайскі паэт і тэарэтык літаратуры.

Біяграфія

Імператар царства Вэй ў 220—226 гадах. Сын Цаа Цаа. Пісаў пра паходы, пра тленнасць чалавечага быцця. Вершы Цаа Пэ вобразныя і элегічныя. Адзін з першых аўтараў сяміслоўных вершаў — паэтычнай формы, якая стала асноўнай у кітайскай паэзіі 7-20 стст. Захаваліся вершы ў жанрах шы і юэфу, лісты пра літаратуру, трактат «Развага пра прыгожае пісьменства». Нягледзячы на моцны ўплыў традыцыі, трактат азначаў сабой адыход ад канфуцыянскага рацыяналізму.

Зноскі

  1. 1 2 China Biographical Database
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты III стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты эпохі Хань
Катэгорыя·Памерлі ў 226 годзе
Катэгорыя·Кітайскамоўныя паэты
Катэгорыя·Кіраўнікі Цаа Вэй
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 187 годзе