«Хэмпдэн Парк» (англ.: Hampden Park) — нацыянальны футбольны стадыён Шатландыі. З’яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Куінс Парк» і нацыянальнай каманды Шатландыі.
У 1960 годзе на стадыёне прайшоў фінальны матч Кубка чэмпіёнаў 1959/60, які стаў самым наведвальным за ўсю гісторыю правядзення фіналаў турніру: на яго прыйшло больш за 127 тысяч чалавек. Акрамя таго, гэты ж фінал пабіў рэкорд па колькасці галоў, забітых за матч, - 10. З гэтых 10 галоў 4 забіў Ферэнц Пушкаш, што таксама з’яўляецца рэкордам фінальнага матчу.