wd wp Пошук:

Хумбан

Хумбан (эламск. 𒀭𒃲𒈨𒌍) — бог неба у старажытным Іране. З’яўляўся заступнікам валадарскіх дынастый у Эламе і імперыі Ахеменідаў.

Імя Хумбана ўпершыню сустракаецца ў дагаворы паміж эламітамі і акадскім валадаром Нарам-Суэнам разам з імям Пінікір (XXII ст. да н. э.). У 2 тысячагоддзі да н. э. яно ўзгадвалася рэдка. Некалькі разоў як частка імён людзей, таксама існуюць запісы пра аднаўленне храма Хумбана ў Сузах. Меркавана, адзін з храмаў у Чога-Занбіль быў прысвечаны Хумбану. У 1 тысячагоддзі да н. э. Хумбан ужо меў афіцыйны культ пры валадарскім двары, узвялічваўся да статуса найвышэйшага бога.

Пасля заняпаду Эламскай дзяржавы быў запазычаны Ахеменідамі. Магчыма, парыйшоў да іх з Аншана, усходняй часткі Элама, дзе пачала кіраваць гэта персідская дынастыя. Надпісы з яго імем знаходзяць на ўмацаваннях у Персепалісе.

Хумбан сімвалізаваў сабою неба, а таксама закон і парадак. Жыхары Месапатаміі атаесамлялі яго з Энлілем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі неба і надвор’я
Катэгорыя·Багі
Катэгорыя·Вярхоўныя багі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу