wd wp Пошук:

Хуан Дамінга Перон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перон.

Хуа́н Дамі́нга Перо́н (ісп.: Juan Domingo Perón; 8 кастрычніка 1895, г. Лобас, Аргенціна — 1 ліпеня 1974) — аргенцінскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Аргенціны з 1946 да 1955 і з 1973 да 1974 г.

Скончыў Вышэйшую ваенную школу, выкладаў у ёй. 3 1934 ваенны аташэ ў Чылі, у 1939-41 у Еўропе, вывучаў вопыт ваенных дэеянняў. Член групы афіцэраў, якая ажыццявіла ў чэрвені 1943 ваенны пераварот у Аргенціне. 3 1943 ваенны міністр, міністр па пытаннях працы і сацыяльнага забеспячэння, віцэ-прэзідэнт. У 1945 арыштаваны, вызвалены ў выніку масавай кампаніі. У лютым 1946 абраны прэзідэнтам Аргенціны. Ажыццявіў праграму эканамічных і сацыяльных рэформ (нацыяналізацыя шэрагу прадпрыемстваў, стварэнне сістэмы сацыяльных гарантый і г.д.). Вялікі ўплыў на яго аказвала жонка Э. М. Дуартэ Перон («Эвіта», 1919-52), якая фактычна кіравала яго сацыяльнай палітыкай, не займаючы афіцыйных пасад. Скінуты ваеннымі ў верасні 1955, жыў у эміграцыі. У 1973 вярнуўся на радзіму і абраны прэзідэнгам Аргенціны.

Яго трэцяя жонка Ісабель Марцінес дэ Перон стала першай жанчынай-прэзідэнтам Аргенціны (1974—1976).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118739999 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Перон Хуан Доминго // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. http://archivo.polhis.com.ar/datos/Polhis13_NAPAL.pdf Праверана 12 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Прэзідэнты Аргенціны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Буэнас-Айрэс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Хустысіялісцкай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аргенціне
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных