Хрысціянства — самая распаўсюджаная рэлігія ў Беларусі.
Па дадзеных даследчага цэнтра Pew Research Center у 2010 годзе ў Беларусі пражывала 6,83 млн хрысціян, якія складалі 71,2 % насельніцтва краіны[1]. Энцыклапедыя «Рэлігіі свету» ацэньвае долю хрысціян у 2010 годзе ў 73,7 % (7 млн вернікаў)[2].
Найбуйнейшым напрамкам хрысціянства ў краіне з’яўляецца праваслаўе, далей ідуць каталіцтва і пратэстанцтва. Да 2000 года ў Беларусі дзейнічала каля 2700 хрысціянскіх цэркваў і месцаў набажэнствы, якія належаць 26 розным хрысціянскім дэнамінацыям.
Хрысціянства ў Беларусі на Вікісховішчы |