wd wp Пошук:

Хрызантэма

Хрызантэма (Chrysanthemum) — род кветкавых раслін сямейства складанакветныя (астравых). Каля 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я. На Беларусі як дэкаратыўныя расліны культывуюцца хрызантэмы: хрызантэма кіляватая (Chrysanthemum carinatum), хрызантэма пасяўная (Chrysanthemum segetum) і хрызантэма ўвенчатая (Chrysanthemum coronarium).

Апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы галінастыя. Лісце чаргаванае, перыста-раздзельнае, суцэльнакрайняе або зубчастае. Суквецце — кошык, краявыя кветкі ў ім язычковыя, двух- ці трохколерныя. Плод — сямянка. Шматгадовыя віды (каля 200) з буйнымі махровымі суквеццямі таксама называюць хрызантэмамі, іх адносяць да роду Dendranthenum, які пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. У Кітаі і Японіі вырошчваюцца як дэкаратыўную, лекавую і гароднінную культуру з 6-5 ст. да н.э., у Еўропе — з 17 стагоддзя. Маюць больш 5000 сартоў і форм.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)