wd wp Пошук:

Храм-трыконх Бельчыцкага манастыра

Храм-трыконх — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку, падмуркі якога былі знойдзены падчас земляных работ у канцы XVIII ст.. Храм быў узведзены, верагодна, у першай палове ці сярэдзіне XII ст. Звестак пра яго захавалася вельмі мала, паколькі будынак быў разбураны яшчэ задоўга да адкрыцця, пра што сведчыць складзеныя ў той час невядомым аўтарам запіска і план.

Архітэктура

На падставе запіскі і плана можна меркаваць, што храм быў чатырохслуповы, меў адну апсіду з усходу і па адной з паўночнага і паўднёвага бакоў, тры ўваходы і крыпту. Такім чынам, не толькі ўнутраны аб’ём царквы меў крыжападобнае чляненне, яно прачытвалася і ў знешніх формах. Аналагічны тып культавага будынка, вядомы як храм-трыконх(ням.) бел., рэдкі для старажытнабеларускіх земляў і больш вядомы ў архітэктуры Балгарыі, Сербіі, Грэцыі (Афонскі манастыр), можа разглядацца і як архітэктурнае запазычанне, і як прыклад культурных, канфесійных сувязей Полацкага княства з іншымі праваслаўнымі краінамі Еўропы[1]

Зноскі

  1. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007. ст.38
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бельчыцкі манастыр
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Помнікі старажытнарускай архітэктуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Полацка
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Полацка
Катэгорыя·Полацкая школа дойлідства