wd wp Пошук:

Хомутаў

Хо́мутаў (чэшск.: Chomutov; Коматау, ням.: Komotau) — горад у Чэхіі, у раёне Хомутаў Усцецкага края. Чыгуначны вузел.

Гісторыя

Першапачаткова — чэшскі гандлёвы гарадок. З 1252 года ўладанне Тэўтонскага ордэна, у гэта перыяд Хомутаў быў цалкам анямечаны. У 1396 годзе Хомутаў атрымаў правы горада, а ў 1416 годзе быў прададзены Вацлаву IV, імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. 16 сакавіка 1421 годзе горад быў разбураны табарытамі, у 1588 годзе тут пасяліліся езуіты. У 1605 стаў вольным каралеўскім горадам. Падчас Трыццацігадовай вайны двойчы, у 1645 і ў 1647, быў заняты шведамі.

Эканоміка

Дзейнічае буйны металургічны завод, развіта станкабудаванне, хімічная і харчовая прамысловасць. Вытворчасць гадзіннікаў, керамічнага посуду. Здабыча вуглю (горад размешчаны ў межах Паўночна-Чэшскага буравугальнага басейна).

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарады Усцецкага края
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных