wd wp Пошук:

Холмецкі сельсавет

Хо́лмецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Холмеч.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Завужальскага і Калочынскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Артукоўскага сельсавета[1].

28 лютага 1992 года ўтвораны зноў у складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі з часткі Артукоўскага сельсавета. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Артукоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Артукі, Вятхінь, Краснаполле, Надзвін, Пракісель, Церабееўка, пасёлкі Барбары, Вазнясенск, Кружок, Ляхавец, Рэлькі)[2]. 29 верасня 2017 года скасаваны пасёлак Кружок[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2761 чалавек[4], з іх 94,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  3. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 175 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Холмецкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Холмецкага раёна