wd wp Пошук:

Хойніцкі краязнаўчы музей

Хойніцкі раённы краязнаўчы музей — музей у Хойніках Гомельскай вобласцi Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Адкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі. Музей размяшчаўся ў памяшканні былога адміністрацыйнага будынка спажывецкага таварыства, больш за дзесяць гадоў ён функцыянаваў на грамадскіх пачатках.

У 1993 годзе музей быў перанесены ў былы будынак банка, тады ж афіцыйна былі зацверджаны штатныя адзінкі музейных работнікаў.

Пасля прыняцця рашэння аб правядзенні ў 2010 годзе ў Хойніках рэспубліканскага свята — Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да перанясення краязнаўчага музея ў новы будынак — былы сядзібны дом.

5 верасня 2010 года ў Дзень беларускага пісьменства Хойніцкі краязнаўчы музей зноў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.

Будынак

Асноўны артыкул: Сядзібна-паркавы ансамбль Аўраамавых, Хойнікі Будынак уяўляе сабой двухпавярховы сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя спадчынным ганаровым грамадзянінам (купцом) Андрэем Аўраамавым. Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыі

Музей уключае ў сябе дзве экспазіцыі: краязнаўчую і трагедыі Чарнобыля.

Філіялы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Культура Хойнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Славутасці Хойнікаў