wd wp Пошук:

Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт

Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Херсоне.

Гісторыя

Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны падчас Першай сусветнай вайны на базе эвакуіраванага ў Херсон Юр’еўскага (Тартускага) настаўніцкага інстытута ў лістападзе 1917 года. Усяго ў горад пераехала 60 студэнтаў, дырэктар і 8 выкладчыкаў. Заняткі меркавалася пачаць 1 лістапада 1917 года на славесна-гістарычным, геаграфічным і фізіка-матэматычным факультэтах. Абвешчаны быў набор і з мясцовай моладзі. Але, калі аўстрыйскія і германскія войскі занялі Херсон, праца інстытута спынілася. Пасля адыходу аўстра-германскіх войск настаўніцкі інстытут рэарганізуюць у Херсонскі педагагічны інстытут з 4-гадовым тэрмінам навучання. З 2 сакавіка 1920 года ў інстытуце пачаліся рэгулярныя заняткі.

У пачатку 1920-х гадоў Херсонскі педагагічны інстытут быў перайменаваны ў Херсонскі інстытут народнай адукацыі. З лістапада 1924 ён насіў імя Надзеі Крупскай. У 1920 інстытут быў ператвораны ў 3-гадовы Інстытут сацыяльнага выхавання, а з 1933 года ён разам з іншымі інстытутамі гэтага профілю былі рэарганізаваны ў 4-гадовы педагагічны інстытут. У канцы 1930-х гадоў у Херсонскім педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай функцыянавала 32 кабінета і лабараторыі, заалагічны музей, батанічны сад, метэаралагічная станцыя. Падчас Другой сусветнай вайны інстытут спыніў сваю дзейнасць.

З сакавіка 1944 года пасля вызвалення Херсона аднавілася дзейнасць педагагічнага інстытута. Да навучання вярнулася ўсяго 200 студэнтаў з 1500, якія вучыліся да вайны. У сувязі з недахопам педагагічных кадраў у верасні 1944 года пры педагагічным інстытуце быў зноўку адкрыты настаўніцкі інстытут. З 19561957 навучальнага года інстытут пачаў падрыхтоўку настаўнікаў шырокага профілю (напрыклад, будучы выкладчык мовы і літаратуры аднаразова набываў спецыяльнасць настаўніка музыкі і спеваў). У 1974 годзе ў інстытуце быў адкрыты агульнатэхнічны факультэт, у 1977 годзе — педагагічны, а ў 1986 годзе — факультэт замежных моў. У гады незалежнасці Украіны інстытут працягваў развівацца. У 1992 годзе адкрыта аспірантура. Былі адкрыты акадэмічны ліцэй, эканоміка-юрыдычны факультэт, факультэт культуры і мастацтваў, факультэт фізічнага выхавання і спорту.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1917 годзе
Катэгорыя·1917 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта