wd wp Пошук:

Хендрык ван Бален Старэйшы

Хендрык ван Бален (Старэйшы) (нідэрл. Hendrik van Balen) (каля 1575, Антверпен — 17 ліпеня 1632, Антверпен) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак.

Бален вучыўся ў Адама ван Ноарта і ва ўзросце 17 гадоў быў прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена, якая насіла імя Святога Лукі. З 1592 па 1593 г. ён быў дэканам гэтай гільдыі.

У 1605 годзе Хендрык ван Бален ажаніўся з Маргарэт Брырс. У ван Баленаў было адзінаццаць дзяцей, у гісторыю ўвайшлі мастакі Хендрык ван Бален Малодшы (1623—1661), Каспар ван Бален (1615—1641) і Ян ван Бален (1611—1654). У рэестры гільдыі запісана 26 вучняў ван Балена, сярод іх Антоніс ван Дэйк і Франс Снейдэрс.

Прыналежнасць ван Балена да Братэрства Раманістаў гаворыць аб тым, што ён як мінімум адзін раз пабываў у Рыме ці ўвогуле Італіі. У 1613 годзе ван Бален быў дэканам Братэрства Раманістаў.

Магіла ван Балена Старэйшага знаходзіцца ў антверпенскай царкве Св. Якава.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123589797 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  3. Hendrik van Balen d.Æ.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антверпене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1632 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1570-я гады
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене