wd wp Пошук:

Хендрык Адамсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамсан.

Хендрык Адамсан (эст.: Hendrik Adamson; 6 кастрычніка 18917 сакавіка 1946) — эстонскі паэт і педагог.

Біяграфія

Хендрык Адамсан нарадзіўся 6 кастрычніка 1891 года ў сям’і краўца ў падворак Патсі (Pats) у вёсцы Метсакуру (Metsakuru), воласці Kärstna (у наш час вёска Veisjärve, Tarvastu прыход), Вільяндзіскага павета.

З 1911 года працаваў настаўнікам у школе Torma Võtikvere. З 1919 па 1927 год быў загадчыкам пачатковай школы ў эстонскай вёсцы Kärstna. Пасля Адамсан стаў прафесійным пісьменнікам, членам эстонскага Саюза пісьменнікаў.

Хендрык Адамсан некаторы час працаваў настаўнікам у Valgamaal Lõvel (1940) і Kärstnas (1944).

Мову эсперанта Адамсан вывучыў да канца 1929 года і ўжо ў 1930 годзе пачаў пісаць арыгінальныя вершы на гэтай мове. У поўнай жа меры яго талент раскрыўся на эстонскай мове. Яго першыя вершы на эстонскай друкаваліся ў газетах з 1913 года, сваю першую кнігу пра напісаў у 1919 годзе[3].

Сканаў 7 сакавіка 1946 года, пахаваны на эстонскіх могілках у невялікім горадзе Helme на поўдні Эстоніі. Творы пісьменніка перакладзены на рускую (пёр. Барыс Штэйн), англійскую і італьянскую мовы.

Творчасць

Forpasis kure la juneco,

temp’ tro revema sen prudent'-

kaj estingiĝis purpurmeĉo

en malproksima orient'.

Min tro lacigis voj’ ŝtonoza,

sur dorso sidas zorgo-ĝib',

mi iras, iras, senripoza

vagulo, sub sortbata vip'.

Min jam, post lastaj lacaj paŝoj,

atendas tombo: frosta lit',

kaj ĉirkaŭ kruco el kreskaĵoj

de l’ ter volviĝos sole vit'.

Хендрык Адамсан. Верш “Vesperkanto”

Адамсан пісаў на эстонскай мове, шырока выкарыстоўваючы паўднёва-эстонскія дыялектызмы[4]. Некаторыя яго вершы напісаны на мове эсперанта.

Перу пісьменніка прыналежаць раманы «Kuldblond neitsi» (Бландзінка) і «Roheline sisalik» («Зялёная яшчарка», Тарту, 1925).[5]

Хендрык Адамсан напісаў вершы, улучаючы:

Зноскі

  1. Hendrik Adamson // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Hendrik Adamson // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Baldur Ragnarsson. Hendrik Adamson (1891—1946)
  4. Сергей Довлатов. Поэты Эстонии. Литературное обозрение. Архівавана 18 красавіка 2016.
  5. Maie Torim and Karl Muru, Pilk Hendrik Adamsoni elule ja luulele — Keel ja Kirjandus 1966, nr. 4, lk. 210—225

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Паэты Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Эстоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта