wd wp Пошук:

Хеле Торнінг-Шміт

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Хеле Торнінг-Шміт (дацк.: Helle Thorning-Schmidt; нар. 14 снежня 1966, Рэдоўрэ, Данія) — дацкі палітык, новы прэм’ер-міністр Даніі (пачне працу 4 кастрычніка 2011). Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Скончыла Капенгагенскі ўніверсітэт і Каледж Еўропы ў Бругэ. Кандыдат палітычных навук. Працавала ў сакратарыяце сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце, у Канфедэрацыі прафсаюзаў Даніі. З 1999 года — дэпутат Еўрапарламента ад СДП, дзе яна займалася пытаннямі сацыяльнай палітыкі, прамысловасці, гандлю, навукі і зносінамі з Латвіяй. У 2005 годзе была абрана дэпутатам Фолькетынга і, хутка, лідарам Сацыял-дэмакратаў. У верасні 2011 года СДП разам з партнёрамі па кааліцыі перамагла на парламенцкіх выбарах, і Торнінг-Шміт стала новым прэм’ер-міністрам[6].

Торнінг-Шміт — прыхільнік павялічэння падаткаў, развіцця аднаўляемых крыніц энергіі. Яна таксама выступае супраць пераходу Даніі з кроны на еўра.

Стала першай у гісторыі краіны жанчынай, якая ўзначаліла ўрад краіны.

Яе бацька выкладаў матэматыку і нацыянальную эканоміку ў Капенгагенскім універсітэце.

Зноскі

  1. Helle Thorning-Schmidt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Helle Thorning-Schmidt // Brockhaus Enzyklopädie
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. https://www.savethechildren.net/our-ceo-role
  6. У Даніі прайшлі парламенцкія выбары, Еўрарадыё (16.09.2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Палітыкі Даніі
Катэгорыя·Кандыдаты палітычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Даніі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Даніі
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы