wd wp Пошук:

Хвоя кедравая еўрапейская

Хвоя кедравая еўрапейская[1], Кедр сібірскі[2] (Pinus cembra) — від дрэў з роду Хвоя (Pinus).

Батанічнае апісанне

Дрэва вышынёй 20—25 м, з густой шырокай яйцападобнай кронай. Ігліца па 5 у пучках, цвёрдая, з блакітнаватымі вусцейкавымі палоскамі, вызубленая па краі. Шышкі яйцападобныя, прамастойныя.

Арэал

Пашырана ў Альпах і Карпатах. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана з сярэдзіны XIX стагоддзя, адзінкавыя дрэвы зберагліся ў некаторых парках.

Значэнне і выкарыстанне

Устойлівая да гарадскіх умоў. Можа выкарыстоўвацца ў азеляняльных пасадках. Мае шэраг дэкаратыўных форм, якія адрозніваюцца характарам росту і афарбоўкай ігліцы: калонападобную, карлікавую, залацістую.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Хвоя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы