wd wp Пошук:

Хвоя Банкса

Хвоя банксава[1], Хвоя Банкса (Pinus banksiana)  — вечназялёная расліна, дрэва роду Хвоя[2] сямейства Хваёвыя (Pinaceae). У натуральных умовах расце ў паўночна-ўсходніх раёнах Паўночнай Амерыкі.

Назва

Названая ў гонар вядомага англійскага натураліста і батаніка Джозафа Банкса (1743—1820), дырэктара Батанічных садоў у К’ю (Англія).

Батанічнае апісанне

Невялікае дрэва вышынёй 10-15 м, з даўгавата-яйкападобнай кронай. Мае кароткую (2-4 см) скручаную ігліцу па 2 у пучку. Шышкі выгнутыя, касыя, кручкаватыя, 3-5 см даўжынёй і 2-3 см у дыяметры. Шчыток плоскі, слаба развіты; шышкі могуць заставацца на дрэве нераскрытымі на працягу многіх гадоў.

Арэал

Шышкі хвоі Банкса

У прыродных умовах расце ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Паўночнай Амерыкі.

Значэнне і выкарыстанне

Хвою Банкса ва Украіне высаджваюць на знясіленых глебах у сумесі з хвояй звычайнай. Яна хуткарослая, хуткаспелая, засухаўстойлівая, непатрабавальная да глебы[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энциклопедия Кольера
  3. Сосна Банкса//Бродович Т., Бродович М. Атлас дерев та кущів заходу України. — Львів: Вища школа, 1973. — С. 8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хвоя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта