wd wp Пошук:

Хварашчанскае балота

Хварашча́нскае бало́та — балота нізіннага тыпу ў Івацэвіцкім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, у вадазборы Агінскага канала (сцёк у р. Ясельда). Плошча балота складае 7,9 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 6,9. тыс. га. Глыбіня торфу да 5,2 м, сярэдняя 2,1 м. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. На балоце ёсць сапрапель магутнасцю да 0,7 м. Балота асушана адкрытай сеткай, часткова пераабсталявана пад дрэнаж. Вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжа, кармавыя караняплоды.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Балоты Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нізінныя балоты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Катэгорыя·Балоты Пінскага раёна