У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маршак. Хаім Лейбавіч Маршак (6 верасня 1886, Мінск — 21 студзеня 1961) — беларускі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1940).
Нарадзіўся ў сям’і лекара. Скончыў фізіка-матэматычны (1911) і медыцынскі факультэты (1914) Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны служыў урачом у шпіталі. З 1921 галоўны лекар першага ў Беларусі супрацьтуберкулёзнага дыспансера і адначасова (з 1922) асістэнт факультэцкай тэрапеўтычнай клінікі БДУ. У 1928 па яго ініцыятыве быў створаны НДІ туберкулёзу Наркамата аховы здароўя БССР, які ён узначальваў у 1928—1941 і ў 1944—1958; адначасова прафесар Мінскага медінстытута. Старшыня Беларускага таварыства фтызіятраў (1956)
Навуковыя працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.