wd wp Пошук:

Харыет Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Харыет Андэрсан (швед. Harriet Andersson, нар. 14 лютага 1932 г., Стакгольм, Швецыя) — шведская актрыса.

Біяграфія

Дэбютавала ў кіно ў 1949 годзе. Пазнаёмілася з Інгмарам Бергманам у гарадскім тэатры Мальмё ў пачатку 1950-х гадоў. У 1953 годзе сыграла загалоўную ролю ў яго фільме «Лета з Монікай». У далейшым знялася яшчэ ў дзевяці фільмах Бергмана. Агулам удзельнічала больш чым у 90 стужках. Адной з апошніх прыкметных работ у кіно стала невялікая роля Глорыі ў фільме Ларса фон Трыера «Догвіль» (2003).

У тэатры выконвала ролі ў такіх пастаноўках як «Гамлет» Уільяма Шэкспіра, «Дон Жуан» Мальера, «Дзікая качка» Генрыка Ібсена, «Саната зданяў» Стрындберга, «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» Пірандэла, «Замак» Кафкі і інш.

У пачатку 1950-х сустракалася са шведскім акцёрам Перам Оскарсанам. Мела нядоўгія рамантычныя адносіны з Інгмарам Бергманам, а затым з акцёрам Гунарам Хельстромам. Была замужам за сябрам дзяцінства Берцілем Вейфельтам (1959—1964). У 1960 годзе нарадзіла дачку Петру, якую назвала ў гонар гераіні фільма «Усмешкі летняй ночы». У 1960-я гады сустракалася з фінскім палітыкам, кінарэжысёрам і прадзюсарам Ёрнам Донерам, сыграла ў некалькіх яго фільмах. У 1980—1982 гадах была замужам за Бобам Хокансанам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131547364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Harriet Andersson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131547364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»