wd wp Пошук:

Ханс Зебальд Бехам

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бехам.

Ханс Зебальд Бехам (ням.: Sebald Hans Beham, 1500, Нюрнберг — 1550, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі мастак, графік, гравëр эпохі рэнесансу. Лічыцца самым выбітным пасля Альбрэхта Дзюрэра майстрам «малых формаў»: кляйнмайстарам.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака. Разам з малодшым братам Бартэлем (1502—1540) вучыўся ў майстэрні Альбрэхта Дзюрэра.

Прыхільнік радыкальнага крыла Рэфармацыі. У 1525 годзе быў абвінавачаны ў ерасі (супраць лютэранства), блюзнерстве і адмове прызнаць аўтарытэт гарадской рады і разам з братам, выгнаны з Нюрнберга за так званы «бязбожны жывапіс» і гравюры адкрыта эратычнага зместу.

У 1528 годзе вярнуўся ў родны Нюрнберг. У 1529 годзе Бехам ізноў быў абвінавачаны ў распаўсюджванні парнаграфіі. Бег у Мюнхен, дзе стаў працаваць па заказах кардынала Альбрэхта Майнцcкага. Далейшы перыяд жыцця правёў бадзяючыся па розных гарадах Германіі, пакуль у 1532 годзе не пасяліўся ў Франкфурце, дзе жыў і тварыў да сваёй смерці ў 1550 годзе.

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Hans Sebald Beham
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508326 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508326 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1500 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1550 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Франкфурце-на-Майне