wd wp Пошук:

Ханс Буркмайр

Ханс Буркмайр, у літаратуры называюць Старэйшым (ням. Hans Burgkmair [der Ältere]; 1473, Аўгсбург — 1531, там жа) — нямецкі жывапісец, графік і скульптар эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Ганс Буркмайр нарадзіўся ў 1473 годзе ў горадзе Аўгсбургу; паходзіў з сям’і мастакоў. Першапачатковае навучанне ён прайшоў у свайго бацькі, мастака Томана Буркмайра (1444—1523). З 1488 па 1490 год Буркмайр праходзіў навучанне ў Кальмары ў Эльзасе ў Марціна Шонгаўэра. Каля 1507 года мастак пабываў у Італіі, дзе яго прыцягнула творчасць Карла Крывелі і Віторэ Карпача.

Нараўне з жывапісам Буркмайр займаўся ксілаграфіяй. Ханс Буркмайр прыцягваўся неаднаразова да прац самім імператарам Максіміліянам I (ілюстраванне рамана Theuerdank) і карыстаўся вялікай славай як у сябе ў Аўгсбургу, так і за яго межамі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1473 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1531 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўгсбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Аўгсбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных