wd wp Пошук:

Ханс Бол

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бол.

Ханс Бол (Ганс Боль) (нідэрл.: Hans Bol, 16 снежня 1534, Мехелен — 20 лістапада 1593, Амстэрдам) — фламандскі жывапісец, малявальшчык, мініяцюрыст і графік. Прадстаўнік Паўночнага маньерызму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мехелене. Сын Сімона Бола і Кацярыны ван дэн Шток. Першыя ўрокі малявання атрымаў ад дзядзькаў, Якава Бола I і Яна Бола, якія былі мастакамі. Ён падарожнічаў па Германіі, жыў у Гейдэльбергу з 1550 па 1552 год. У 1560 годзе вярнуўся ў Мехелен, дзе пражыў 12 гадоў. У 1572 годзе, збяднеўшы падчас іспанскіх пагромаў, бег у Антверпен. У 1574 годзе прыняты ў гільдыю. У 1584 годзе пераязджае ў Галандыю, спачатку ў Дордрэхт, потым у Дэлфт, але ўжо ў 1591 годзе ў Амстэрдам. Памёр у 1593 годзе ў Амстэрдаме ад чумы.

Сярод яго вучняў былі яго пасынак Франс Бельс, Ёрыс Хофнагель, Джэйкаб Саверы (I) і Ромерт ван Бэвэ. Гіліс ван Конінгсла і Давід Вінкбонс таксама лічыліся яго вучнямі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139264973 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1593 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мехелене
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі маньерызму
Катэгорыя·Пахаваныя ў Старой царкве ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1534 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу