Хандэ Енер (турэцк.: Hande Yener; 12 студзеня 1973, Стамбул, Турцыя) — турэцкая поп-спявачка і актрыса. Адна з самых папулярных спявачак Турцыі. За апошняе дзесяцігоддзе ўвяла ў турэцкую поп-музыку, якая актыўна развіваецца, шмат розных стыляў. Кожны з яе альбомаў выклікаў вялікую цікавасць з-за разнастайных стыляў, жанраў і рытмаў, якія ўключае ў сябе яе музыка.