wd wp Пошук:

Хандыга

Хандыга (руск.: Хандыга, якуцк.: Хаандыга) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Тампонскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Аэрапорт, рачная прыстань. Насельніцтва: 4049 (1970), 6703 (1970), 7176 (1979), 9536 (1989), 7025 (2002), 6700 (2007), 6457 (2010). Размешчаны на правым беразе ракі Алдан, пры упадзенні ў яе ракі Хандыга, на адлегласці ад Якуцка: наземным шляхам 449 км, паветраным 370 км, водным 642 км.

Узнік у 1938 годзе як прыстань. З 1939 года пасёлак пачаў павялічвацца ў сувязі з будаўніцтвам трасы да Аймякона на Магадан. У 1941—1943 гг. Алданскі ІТЛ Дальбуда, у 1951—1954 гг. упраўленне Янбудлагу, Хандыгскі ІТЛ УПУІТЛа. З 1957 г. рабочы пасёлак.

Літаратура

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі