wd wp Пошук:

Хамфры Рэптан

Хамфры Рэптан (Humphry Repton; 17521818) — англійскі ландшафтны архітэктар, прадстаўнік трэцяга (пасля У. Кента і Л. Браўна) і апошняга пакалення майстроў англійскага пейзажнага парку.

Рэптан паходзіў з заможнага сямейства і рыхтаваўся стаць негацыянтам, калі, падчас знаходжання ў сваім памесці, захапіўся садаводствам і акварэльнымі пейзажамі. У 1788 г. пры садзейнічанні герцагаў Портланда і Норфалка ён адкрыў уласную справу. Рэптан не ўхваляў адкрытыя прасторы, імкнучыся засаджваць іх групамі дрэў. Ён не браўся за перапланоўку такіх грандыёзных па плошчы паркаў, як яго папярэднік Браўн, і імкнуўся згладжваць пераход паміж сядзібным домам і паркам за кошт складанай сістэмы лесвіц і тэрас.

Садоўніцкая практыка Рэптана добра вядомая дзякуючы яго ўласным манаграфіям, а таксама факсімільным ілюстрацыям яго рукапісаў, якія было выдадзены ў 4 тамах у 1970-я гады. Перад распрацоўкай праекта «паляпшэнняў» таго ці іншага парку Рэптан выязджаў на мясцовасць, з якой здымаў акварэльныя малюнкі. На іх ён накладваў выяву меркаваных змен і накіроўваў для зацвярджэння землеўладальніку. З архітэктарамі ён часцяком не ладзіў, а з Джонам Нэшам і зусім пасварыўся, абвінаваціўшы яго ў «крадзяжы» ўласнага праекта Каралеўскага павільёна ў Брайтане.

Ёркшырскі пейзаж да перапланоўкі Рэптанам Той жа пейзаж у выніку перапланоўкі Расел-сквер у Лондане

Зноскі

  1. Humphry Repton // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Humphry Repton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Humphry Repton // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1818 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Эсексе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сафалку
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Ландшафтныя архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары Англіі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1752 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы