wd wp Пошук:

Хайтэм бен Тарык Аль Саід

Хайтэм бен Тарык Аль Саід (араб. هيثم بن طارق آل سعيد‎‎; нар. 11 кастрычніка 1955) — султан Амана[4], раней працаваў міністрам спадчыны і культуры краіны[5][6]. Стрыечны брат былога султана Кабуса.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1955 года ў Маскаце, Султанат Маскат і Аман. З’яўляецца членам аманскай кіруючай дынастыі Аль Саід. У 1979 годзе скончыў Праграму дыпламатычнай службы Оксфардскага ўніверсітэта. Аспірантуру праходзіў у каледжы Пемброк. Быў міністрам спадчыны і культуры, намеснікам міністра замежных спраў па палітычных пытаннях (19861994)[7] і генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў (19942002)[8].

10 студзеня 2020 года памёр бяздзетны султан Кабус бен Саід, а Хайтэм бен Тарык Аль Саід быў названы яго пераемнікам на экстранай сесіі савета Амана ў Аль-Бустане[9]. Па паведамленні дзяржаўнага тэлебачання Амана, пасля смерці султана Кабуса бен Саіда ўлады выявілі ліст, у якім быў названы пераемнікам Хайтэм бен Тарык Аль Саід[10].

13 студзеня 2021 года было абвешчана, што старэйшы сын султана Хейсама прынц Сеід Тэйязін бін Хейсам бін Тарык Аль Саід прызначаны першым у гісторыі Амана наследным прынцам. Гэты пост быў уведзены ў студзені 2021 года пры ўнясенні змяненняў у заканадаўства[11].

Зноскі

  1. Who is Sultan Haitham bin Tariq al-Said, the successor of Sultan Qaboos? — 2020. Праверана 11 студзеня 2020.
  2. 1 2 https://omannews.gov.om/%D8%AC%D9%84%D8%A7%D9%84%D8%A9-%D8%A7%D9%84%D8%B3%D9%84%D8%B7%D8%A7%D9%86
  3. https://ampw.gulf-times.com/story/653088/Who-is-Sultan-Haitham-bin-Tariq-al-Said-the-succes
  4. Cabinet of Ministers (нявызн.). Oman News Agency. Архівавана з першакрыніцы 31 March 2015. Праверана 31 March 2015.
  5. Appointing a Minister of Heritage and Culture, Royal Decree No11/2002, issued on February 14, 2002, published in issue 713 of the Official Gazette
  6. Oman, Ministry of Legal Affairs (1986). Royal Decree No. 2/86. Official Gazette.
  7. Oman, Ministry of Legal Affairs (1994). Royal Decree No. 110/94. Official Gazette.
  8. Sultan Haitham Bin Tariq Al Said succeeds Sultan Qaboos of Oman(англ.) , gulfnews.com . Праверана 11 January 2020.
  9. Oman names culture minister as successor to Sultan Qaboos (нявызн.). AP NEWS (11 студзеня 2020).
  10. В Омане впервые назначен наследник престола
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Султаны Амана
Катэгорыя·Міністры культуры
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі XXI стагоддзя