wd wp Пошук:

Хайрадзін Барбароса

Хайрадзін Барбароса
Бульвар Барбаросы ў Стамбуле.
**Хайрадзін Барбароса** ([турэцк.](/Турэцкая_мова "Турэцкая мова"): Barbaros Hayreddin Paşa, [1475](/1475 "1475") — [1546](/1546 "1546")) — магутны [карсар](/Карсары "Карсары"), які падпарадкаваў сабе паўночнае ўзбярэжжа [Алжыра](/Алжыр "Алжыр") і кантраляваў амаль усё [Міжземнае мора](/Міжземнае_мора "Міжземнае мора"); адмірал [Асманскай імперыі](/Асманская_імперыя "Асманская імперыя").

Атрымаўшы ў 1518 пасля смерці старэйшага брата, Аруджа, вялікую пірацкую флатылію, абвясціў сябе султанам Алжыра і прызнаў вярхоўную ўладу Асманскай імперыі. Перамога над моцнай іспанскай арміяй пад камандаваннем віцэ-караля Сіцыліі Уга дэ Манкады дазволіла яму стаць паўнамоцным уладаром Алжыра і амаль усяго Міжземнага мора. Асманскі султан Селім I прызначыў яго камандуючым свайго флота і бейлербеемэмірам эміраў», на той час іх было ўсяго сем чалавек на ўсю імперыю) Афрыкі.

Атрымаўшы перамогу ў Туніскай вайне над флотам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сабраўшы значныя багацці, перабраўся ў Стамбул, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця. Лічыцца найвялікшым турэцкім мараплавацелем.

Зноскі

  1. 1 2 Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr.NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
  2. (unspecified title) Праверана 13 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1475 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1484 годзе
Катэгорыя·Асманская імперыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1546 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1499 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Паўночныя Эгейскія астравы
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Постаці Алжыра
Катэгорыя·Асобы