wd wp Пошук:

Хайбер-Пахтунхва

Хайбе́р-Пахтунхва́ (урду: خیبر پختونخوا, англ.: Khyber Pakhtunkhwa) — правінцыя ў паўночна-заходняй частцы Пакістана, раней таксама вядомая як Паўночна-Заходняя Памежная.

Геаграфія

Правінцыя знаходзіцца на паўночным захадзе краіны. На поўдні мяжуе з правінцыяй Белуджыстан, на паўднёвым усходзе — з правінцыяй Пенджаб і сталічнай тэрыторыяй Ісламабада, на ўсходзе — з Азад Кашмірам, на паўночным усходзе — з Гілгіт-Балтыстанам, на захадзе ды паўднёвым захадзе — з Федэральна кіруемымі племяннымі тэрыторыямі, на поўначы і паўночным захадзе праходзіць мяжа з Афганістанам.

На тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Бара, Гамал, Гару, Дор, Жоб, Кабул, Кунар, Курам, Панджгора, Сіран, Сўат, Чытрал.

Плошча правінцыі складае 74 521 км².

Адміністрацыйны падзел

У склад правінцыі ўваходзяць раёны (дыстрыкты).

Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва складае прыкладна 20 215 000 чалавек.

Зноскі

  1. NORTH-WEST FRONTIER PROVINCE // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хайбер-Пахтунхва
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных